Віртуальная выстава дакументаў па ЛГБТ-гісторыі Беларусі 1990-2000-х гадоў. Частка 1

На віртуальнай выставе вашай увазе прапаноўваюцца рознага роду дакументы, якія адлюстроўваюць некаторыя публічныя праявы ЛГБТ-жыцця ў Беларусі канца 1990-х і пачатку 2000-х гадоў. У першай частцы выставы перадусім прадстаўлены розныя нумары бюлетэня “Форум”, які пазней ператварыўся ў часопіс “Forum Lambda”.

Форум / Forum. Бюлетэнь Беларускай Лігі свабоды сексуальных меншасцяў “Лямбда”. №1. Жнівень 1998.

У нумары:
– інфармацыя пра ўстаноўчы з’езд “Лямбды”;
– інтэрв’ю са старшынём “Лямбды” Эдвардам Тарлецкім;
– артыкул “Гомасэксуалізм у Беларусі. Гісторыя і сучаснасць” пра становішча геяў у Беларусі ў 1980-я і 1990-я гады;
– інфармацыя пра ВІЧ/СНІД у Беларусі;
– вершы Шандара;
– дайджэст сусветных гей-навінаў.

Спампаваць:
fl01

– – – – –

Форум / Forum. Бюлетэнь Беларускай Лігі свабоды сексуальных меншасцяў “Лямбда”. №2. Верасень-кастрычнік 1998.

У нумары:
– рэакцыя менскай публікі на стварэнне БЛ “Лямбда” і бюлетэня “Форум”;
– СНІД у Беларусі;
– апавяданне Тэнэсі Ўільямса “Аднарукі”;
– вершы Сяргея Верацілы;
– адпачынак у Ялце.

Спампаваць:
fl02

– – – – –

Форум / Forum. Першае беларускае выданне для геяў і лесбіянак. №3. Кастрычнік-лістапад [1998].

У нумары:
– верш Сяргея Патаранскага пра “блакітных” пілотаў;
– ваяўнічыя гетэрасэксуалісты на старонках газеты “Имя”;
– хрысціянства і аднаполае каханне;
– гомасэксуальныя сем’і;
– з пошты рэдакцыі.

Спампаваць:
fl03

– – – – –

Форум / Forum. Першае беларускае выданне для геяў і лесбіянак. №4/1998.

У нумары:
– лісты чытачоў;
– беларускія сэксолагі і геі;
– гвалт у турмах;
– інтэрв’ю з транссэксуаламі;
– Оскар Ўайльд і Арцюр Рэмбо;
– вершы чытачоў;
– бяспечны сэкс;
– рэклама і прыватныя абвесткі.

Спампаваць:
fl04

– – – – –

Форум / Forum. Першае беларускае выданьне геяў і лесбіянак. №1(5)/1998.

У нумары:
– навіны беларускія і сусветныя;
– нараджэньне і скон гомасэксуальнасьці;
– Элеанора Рузвельт і жанчына, якую яна кахала;
– распусканне плётак у гей-асяродку;
– два выпадкі звальнення геяў з працы ў Віцебску;
– дзе браць шлюб геям і лесбійкам;
– спроба стварэння гей-лесбі бібліятэкі ў Менску.

Спампаваць:
fl5

– – – – –

Forum Lambda. Навукова-папулярны, асветніцкі і культуралагічны часопіс, які робяць геі. №20/2001.

У нумары:
– спроба аналіза асвятлення тэмы гомасэксуальнасці ў айчынных СМІ;
– падзеі ў ЛГБТ-супольнасці Беларусі;
– будні панікоўскіх лавачак;
– міжнародная канферэнцыя “Наш свет: раўнапраўе і супрацоўніцтва” ў Кіеве;
– інтэрв’ю з танцавальным дуэтам Candy Men;
– “тэматычныя” эсэ і апавяданне Адама Глёбуса;
– інтэрв’ю з дзівай Вавай Ахтунг;
– будызм і гомасэксуальнасць;
– дайджэст сусветных гей-навінаў.

Спампаваць нумар цалкам:
fl20

Вокладка ў лепшай якасці асобна:
obl_fl20

– – – – –

Пані. №1. Май 2001.

У нумары:
– інтэрв’ю з Надзяй Нартавай, актывісткай арганізацыі “Лабрыс” (Санкт-Пецярбург);
– міжнародная канферэнцыя лесбіек у Менску;
– Стакгольм лесбійскі;
– апавяданне “Маё сонца”;
– інтэрв’ю з мадэльеркай Наталляй Аляксеевай.

Спампаваць:
pani

– – – – –

Gay paspality. №1. 1/10/2000.

У нумары:
– падрабязны расповед пра разгон гей-прайда 2000 года ў Менску;
– гамафоб Азаронак на БТ;
– РПЦ і гомасэксуальнасць.
Спампаваць
gaypaspality

– – – – –

Беларуская лига Лямбда (БЛЛ). Три года деятельности. [Буклет. 2001].

Спампаваць:
bll3hady

– – – – –

Belarus Gay Pride 2001. Минск, 2-9 сентября. [Буклет].

Спампаваць:
Buklet

– – – – –

Выказваем падзяку за матэрыялы для выставы Беларускай бібліятэцы і музею імя Францішка Скарыны (Лондан, www.skaryna.org.uk) і асабіста Ігару Іванову, ГА “Дыярыуш” (Менск, vytoki.net) і асабіста Ларысе Андросік, а таксама прыватным калекцыянерам, якія дазволілі адсканаваць дакументы з іх калекцый.

Comments are closed.