Віртуальная выстава дакументаў па ЛГБТ-гісторыі Беларусі 1990-2000-х гадоў. Частка 2

На віртуальнай выставе вашай увазе прапаноўваюцца рознага роду дакументы, якія адлюстроўваюць некаторыя публічныя праявы ЛГБТ-жыцця ў Беларусі канца 1990-х і пачатку 2000-х гадоў. У другой частцы выставы ёсць іншамоўныя дакументы, а таксама выявы.

Amnesty International у Беларусі. №6. Верасень 2000.

Тэма нумара: правы геяў і лесбіек – правы чалавека.

У нумары:
– становішча беларускай гей-лесбі-супольнасці;
– пераслед сэксуальных меншасцяў у Беларусі;
– каментар да Выбарчага кодэкса РБ;
– спецслужбы Расіі ды інфармацыйныя правы грамадзян;
– рэкамендацыі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы, датычныя становішча геяў і лесбіек.

Каб спампаваць бюлетэнь, перайдзіце па спасылцы:
http://belarusianqueerstory.noblogs.org/files/2016/01/aib6.pdf

= = = = =

Тема. Газета для геев и лесбиянок. Москва. 1992. №1(9).

Мы размяшчаем не ўвесь нумар газеты, а вытрымкі з яго, датычныя Беларусі.

Сярод іншага, у нумары:
– сустрэча ў Віцебску прадстаўніка рэдакцыі “Темы” з мясцовымі геямі;
– ліст чытача пра менскую “плешку на колах” – тралейбус №2;
– абвесткі пра знаёмствы, у тым ліку з Беларусі.

Каб спампаваць нумар газеты, перайдзіце па спасылцы:
http://belarusianqueerstory.noblogs.org/files/2016/01/tema1-92.pdf

= = = = =

Das Recht, anders zu sein. Menschenrechtsverletzungen an Lesben, Schwulen und Transgender / S. Dudek, R. Harnisch, R. Haag, K. Hanenkamp, C. Körner, C. de la Motte-Sherman (Hg.). Berlin: Querverlag, 2007.

Вытрымка з кнігі – інтэрв’ю з Вячаславам Бортнікам пра сітуацыю з правамі геяў і лесбіек у Беларусі. На нямецкай мове.

Каб спампаваць інтэрв’ю, перайдзіце па спасылцы:
http://belarusianqueerstory.noblogs.org/files/2016/01/Das_Recht_anders_zu_sein.pdf

= = = = =

Let Our Voices Be Heard! Christian Lesbians in Europe Telling their Stories / Randi O. Solberg (Editor); A Project of the European Forum of Lesbian and Gay Christian Groups. Hamburg: Mein Buch, 2004.

Вытрымка з кнігі – агульная інфармацыя пра стаўленне дзяржавы і цэркваў у Беларусі да гомасэксуальных людзей; хроніка пераследу ЛГБТ у Беларусі ў 2001-2003 гадах; гісторыя ўзаемадачыненняў з касцёлам адной лесбійкі-каталічкі з Гомелю. На ангельскай мове.

Каб спампаваць вытрымку, перайдзіце па спасылцы:
http://belarusianqueerstory.noblogs.org/files/2016/01/let_our_voices_be_heard.pdf

= = = = =

Навінкі. 2002. №6(55). 27 сакавіка – 3 красавіка.

У гэтым выпуску газеты палітычнай сатыры “Навінкі” была апублікаваная гамафобная заява Паўла Севярынца “Апошняе вычварэньне Эдзіка Тарлецкага” і – у адказ на яе – комікс “Папялушка”. Цытата з комікса: “Як цяжка жыць хрысьціяніну: народ – хам, у Бога ня верыць, “Навінкі” сьцябуцца, підары прыстаюць…”

Першая паласа газеты – з заявай П. Севярынца:
navinki_edzik01

Апошняя паласа – з коміксам:
navinki_edzik02

= = = = =

Viachaslau Bortnik. Hate Crimes against Lesbian, Gay and Bisexual People in Belarus // Beyond the Pink Curtain. Everyday Life of LGBT People in Eastern Europe / Edited by Roman Kuhar and Judit Takacs. Ljubljana: Mirovni institut, 2007.

Артыкул Вячаслава Бортніка пра злачынствы нянавісці супраць лесбіек, геяў і бісэксуалаў у Беларусі ў зборніку канферэнцыі, арганізаванай у Любляне Інстытутам міру. На ангельскай мове.

Каб спампаваць артыкул, перайдзіце па спасылцы:
http://belarusianqueerstory.noblogs.org/files/2016/01/beyond_the_pink_curtain.pdf

= = = = =

Rosige Zeiten. Magazin aus Oldenburg für Lesben & Schwule. Nr. 104. Juni/Juli 2006.

Вытрымка з часопіса – інфармацыя пра Christopher Street Day Nordwest у Ольдэнбургу 17 чэрвеня 2006 года, а таксама пра публічныя даклады Святаслава Семянцова і Вячаслава Бортніка ў Ольдэнбургу і Брэмэне 13-15 чэрвеня.

Каб спампаваць вытрымку, перайдзіце па спасылцы:
http://belarusianqueerstory.noblogs.org/files/2016/01/rosige_zeiten.pdf

= = = = =

Фотаздымак: пікет Беларускай лігі “Лямбда”, Менск, 19 красавіка 1999 года. Надпіс на транспаранце: “Правы лесбіянак і геяў – гэта таксама правы чалавека”.

Lambda04190499

= = = = =

Связь. №1. Октябрь 2003.

У нумары:
– што такое РМЖГА “Яна”;
– літаратурная творчасць;
– біялагічныя асновы “арыентацыі” і стыля паводзінаў;
– апытанне на вуліцах Менска пра стаўленне да людзей “нетрадыцыйнай арыентацыі”;
– гастролі Бучч у Менску.

Каб спампаваць зін, перайдзіце па спасылцы:
http://belarusianqueerstory.noblogs.org/files/2016/03/sviaz.pdf

= = = = =

Генрых Рэдліх (Henryk Redlich, 1838-1884) паводле Максіміліяна Антона Пятроўскага (Maksymilian Antoni Piotrowski, 1813-1875)
Вечар плытагонаў на Нёмане (Wieczór Flisaków na Niemnie). 1866. Медзярыт (гравюра на медзі)
Максіміліян Пятроўскі быў прафесарам жывапісу ў Кёнігсбергу і пісаў сваю карціну, відаць, на тэрыторыі Ўсходняй Прусіі. На віртуальнай выставе прадстаўлена гравюра, зробленая Генрыхам Рэдліхам паводле жывапіснага палатна. Плытагонамі, хутчэй за ўсё, былі беларусы ці літоўцы. Звярніце ўвагу на пацалунак двух плытагонаў у правай частцы гравюры.

redlich_flisacy

= = = = =

Флаер парада кахання, які прайшоў у межах менскага гей-прайду 7 верасня 2001 года.

Fllove

= = = = =

Выказваем падзяку за матэрыялы для выставы Вячаславу Бортніку (Вашынгтон), Архіву лесбіек і геяў (Масква), бібліятэцы “Makeout” (Менск) і прыватным калекцыянерам, якія дазволілі адсканаваць дакументы з іх калекцый.

Comments are closed.