Віртуальная выстава дакументаў па ЛГБТ-гісторыі Беларусі 1990-2000-х гадоў. Частка 1
Sunday, November 8th, 2015На віртуальнай выставе вашай увазе прапаноўваюцца рознага роду дакументы, якія адлюстроўваюць некаторыя публічныя праявы ЛГБТ-жыцця ў Беларусі канца 1990-х і пачатку 2000-х гадоў. У першай частцы выставы перадусім прадстаўлены розныя нумары бюлетэня “Форум”, які пазней ператварыўся ў часопіс “Forum Lambda”.